палітыка, , ж.

  1. Дзейнасць органаў дзяржаўнай улады і дзяржаўнага кіравання, якая адлюстроўвае грамадскі лад і эканамічную структуру краіны, а таксама дзейнасць грамадскіх класаў, партый і інш. класавых арганізацый, грамадскіх груповак, якая вызначаецца іх інтарэсамі і мэтамі.

    • Міжнародная п.
    • П. мірнага суіснавання.
  2. Падзеі і пытанні грамадскага, дзяржаўнага жыцця.

    • Цікавіцца палітыкай.
    • Бягучая п.
  3. Характар дзеянняў, накіраваных на дасягненне таго, што вызначае адносіны з людзьмі (разм.).

    • Хітрая п. ў вас, мы яе навылёт бачым.

|| прым. палітычны, .

  • Палітычная актыўнасць мас.
  • П. дзеяч.
  • Палітычныя навукі.
  • П. кругагляд.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)