Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

палеглы, .

Які прыгнуўся сцяблом да зямлі (пераважна пра збожжавыя расліны).

  • Палеглая збажына.

|| наз. палегласць, .

  • П. жыта.

палегчы, ; зак.

  1. Легчы (пра многіх).

    • Дзеці палеглі спаць.
  2. Прыгнуцца сцяблом да зямлі (пра злакі).

    • Жыта палягло.
  3. перан. Загінуць, быць забітым (пра многіх).

    • У тым баі палягло многа салдат.

|| незак. палягаць, .

|| наз. паляганне, .

  • П. пасеваў.

палегчыць, ; зак.

  1. Зрабіць менш цяжкім, аблегчыць.

    • П. пераправу.
  2. Змякчыць, паслабіць.

    • П. боль.

|| незак. палягчаць, .

|| наз. палягчэнне, і палёгка, .

палежваць, ; незак. (разм.).

Трохі, час ад часу ляжаць

  • П. на печы.

палезці, ; зак.

  1. Пачаць лезці (у 1, 3 і 7 знач.).

    • П. на дрэва.
    • Хлапчукі палезлі ў сад.
    • П. біцца.
    • П. ў кішэнь.
  2. Пачаць выпадаць (пра валасы, поўсць).

    • Валасы ўжо палезлі.

палемізаваць, ; незак.

Весці палеміку.

  • П. з дакладчыкам.

палеміка, , ж.

Спрэчка пры абмеркаванні, высвятленні навуковых, літаратурных, палітычных пытанняў.

  • Вострая палітычная п.

палеміст, , м.

Чалавек, які ўмее ці любіць палемізаваць.

|| ж. палемістка, .

палемічны, .

  1. Які мае адносіны да палемікі, уласцівы для палемікі.

    • П. тон.
  2. Які заключае ў сабе палеміку.

    • Палемічная літаратура.

|| наз. палемічнасць, .

палена, , н.

  1. Кавалак распілаванага і рассечанага бервяна на паліва.
  • Асінавае п.
  1. перан. Непаваротлівы, тупы чалавек лаянк.).

|| памянш. паленца, .