Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панурыцца, ✂; зак.

Тужліва, панура схіліць галаву.

  • Сядзець панурыўшыся.

панурыць, ✂; зак.:

  • панурыць галаву — тужліва схіліць галаву.

пануючы, ✂.

  1. Які мае ўладу, знаходзіцца на чале ўлады.

    • Пануючыя класы.
  2. Які пераважае, найбольш распаўсюджаны.

    • Пануючая парода дрэў.
  3. Які ўзвышаецца над чым-н.

    • Пануючая вышыня.

панцак, ✂, м. (разм.).

Круглыя ячныя крупы, а таксама суп з такіх круп.

панцыр, ✂, м.

  1. Даўней: металічнае адзенне для засцярогі тулава ад удараў халоднай зброі.

    • Рыцары ў панцырах.
  2. Цвёрдае покрыва некаторых жывёлін.

    • Чарапашы п.

|| прым. панцырны, ✂.

панчохі, ✂, ж.

Выраб машыннага або ручнога вязання, які надзяваецца на ногі і заходзіць за калені.

  • Капронавыя п.
  • Конь у панчохах (перан. з белай, светлай поўсцю на ніжніх частках ног; спец.).

|| памянш. панчошкі, ✂.

|| прым. панчошны, ✂.

панчошнік, ✂, м.

Майстар па вырабу панчох.

|| ж. панчошніца, ✂.

паншчына, ✂, ж.

  1. Пры прыгонным праве: дармовая прымусовая праца сялян на пана.

    • Адбываць паншчыну.
  2. Прыгоннае права (разм.).

|| прым. паншчынны, ✂.

панэль, ✂, ж.

  1. Дарожка для пешаходаў па баках вуліцы; тратуар.

  2. перан. У некаторых выразах: пра занятак прастытуцыяй.

    • Пайсці на п. (стаць прастытуткай).
  3. Драўляная абшыўка або афарбоўка (першапачаткова — пад дрэва) ніжняй часткі сцен памяшкання (спецыяльны тэрмін).

    • Панэлі, размаляваныя пад дуб.
  4. У зборным будаўніцтве: вялікая пліта, якая з’яўляецца гатовым элементам збудавання (спец.).

|| прым. панэльны, ✂.

панэлявоз, ✂, м.

Грузавы аўтамабіль-платформа для перавозкі панэлей (у 4 знач.).

|| прым. панэлявозны, ✂.