Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

павымываць, ✂; зак.

Вымыць усіх, многіх, усё, многае або ў многіх месцах.

  • П. дзяцей.
  • П. вокны.
  • Вада павымывала раўчукі.

павымярзаць, ✂; зак.

Вымерзнуць — пра ўсё, многае.

  • Сады павымярзалі.

павымятаць, ✂; зак.

Вымесці, падмесці ўсё, многае.

  • П. пакоі.
  • П. смецце.

павынішчаць, ✂; зак.

Вынішчыць, знішчыць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. пустазелле.
  • П. тараканаў.

павыносіць, ✂; зак.

Несучы, выдаліць, выставіць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. мэблю з хаты.

павыпадаць, ✂; зак.

Выпасці адкуль-н. — пра ўсё, многае або ўсіх, многіх.

  • Шыбы павыпадалі ад выбухаў.
  • Птушаняты павыпадалі з гнязда.

павыпаўзаць, ✂; зак.

Выпаўзці — пра ўсіх, многіх.

  • Вужакі павыпаўзалі на сонца.

павыпіваць, ✂; зак.

Выпіць усё, многае.

  • П. прахаладжальныя напіткі.

павыпісваць, ✂; зак.

Выпісаць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. цытаты.
  • П. раненых са шпіталя.

павыпіхаць, ✂ і павыпіхваць, ✂; зак.

Выпіхнуць усіх, многіх або ўсё, многае.

  • П. усіх з пакоя.