Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

закругленне, ✂, н.

  1. гл. закругліць.

  2. мн. -яў. Закругленая частка чаго-н.

    • На закругленні дарогі.

закруглены, ✂.

  1. Які мае круглую форму, акруглы.

  2. перан. Пра стыль мовы: гладкі, стройны.

    • Закругленая фраза.

|| наз. закругленасць, ✂.

закругліцца, ✂; зак.

  1. Стаць круглым, закругленым.

    • Бераг возера закругліўся.
  2. перан. Скараціць выклад, каб хутчэй яго закончыць (разм. жарт.).

    • Дакладчык закругліўся.

|| незак. закругляцца, ✂.

|| наз. закругленне, ✂.

закругліць, ✂; зак.

  1. Зрабіць круглым ці больш круглым.

    • З. вугал.
  2. перан. Прыдаць стройнасць і закончанасць.

    • З. фразу.
  3. перан. Скончыць, завяршыць (разм.).

    • З. год з добрымі вытворчымі паказчыкамі.

|| незак. закругляць, ✂.

|| наз. закругленне, ✂.

закружыцца, ✂; зак.

Пачаць кружыцца.

  • Галава закружылася.

закружыць, ✂; зак.

Пачаць кружыць.

  • Закружыла завіруха.

◊

  • Закружыць галаву каму (разм. неадабр.) — моцна захапіць, пазбавіўшы здольнасці цвяроза разважаць.

закруціцца, ✂; зак.

  1. Завіцца (пра валасы).

    • Валасы закруціліся.
  2. Абматацца, абвіцца вакол чаго-н.

    • Пуга закруцілася вакол пугаўя.
  3. Абматаць, абгарнуць сябе чым-н.

    • З. ў коўдру.
  4. Стаміцца, змучыцца ад розных клопатаў (разм.).

    • Столькі спраў, зусім закруціўся.
  5. Пачаць круціцца.

    • Кола закруцілася.

|| незак. закручвацца, ✂.

закруціць​1, ✂; зак.

  1. Круцячы, завіць, загнуць, заламаць або завязаць чым-н.

    • З. вусы.
    • З. рукі.
  2. Абматаць вакол чаго-н.

    • З. хустку на галаву.
  3. Загарнуць у што-н., абматаць чым-н.

    • З. дзіця ў коўдру.
  4. Круцячы, зашрубаваць, закрыць.

    • З. гайку.
    • З. кран.

◊

  • Закруціць галаву каму (разм. неадабр.) — моцна захапіць, пазбавіўшы здольнасці цвяроза разважаць.

    • З. галаву дзяўчыне.

|| незак. закручваць, ✂.

закруціць​2, ✂; зак. (разм.).

Пачаць круціць.

  • Вецер закруціў лісце.

закрыты, ✂.

  1. Які мае дах, сценкі.

    • З. вазок.
  2. Не для ўсіх даступны.

    • Закрытае пасяджэнне (пасяджэнне пры зачыненых дзвярах, не публічнае).
    • З. конкурс (з пэўнай колькасцю ўдзельнікаў).
  3. Скрыты, унутраны (спец.).

    • Працякаць у закрытай форме (пра хваробу).
    • З. пералом.

○

  • Закрытае галасаванне — тайнае галасаванне.

  • Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве.

  • Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, у якой навучэнцы жывуць на поўным утрыманні.