закрыты, 
- 
		Які мае дах, сценкі. - З. вазок.
 
- 
		Не для ўсіх даступны. - Закрытае пасяджэнне (пасяджэнне пры зачыненых дзвярах, не публічнае).
- З. конкурс (з пэўнай колькасцю ўдзельнікаў).
 
- 
		Скрыты, унутраны ( спец. ).- Працякаць у закрытай форме (пра хваробу).
- З. пералом.
 
- Закрытае галасаванне — тайнае галасаванне. 
- Закрытае мора — мора, усе берагі якога належаць адной дзяржаве. 
- Закрытая навучальная ўстанова — навучальная ўстанова, у якой навучэнцы жывуць на поўным утрыманні. 
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)