Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паласа, ✂, ж.

  1. Доўгі роўны след (у малюнку, у чарцяжы, на якой-н. паверхні і пад.), стужка, доўгая вузкая частка якой-н. прасторы.

    • Чырвоныя і сінія палосы на хустцы.
    • П. на целе ад удару.
    • П. дыму.
  2. Працяглы ўчастак чаго-н., пояс.

    • Гліністая п.
    • Прыфрантавая п.
  3. У старой вёсцы: невялікі вузкі ўчастак ворнай зямлі сялянскага надзелу.

  4. Старонка ў наборы, у друкаваным выданні (спец.).

    • Газетная п.
  5. перан. Прамежак часу, перыяд.

    • Самая шчаслівая п. яго жыцця.
  6. перан. Настрой, стан.

    • Змрочная п. найшла на яго.

|| памянш. палоска, ✂.

  • Тканіна ў палоску.

|| прым. палосны, ✂ і паласны, ✂.

паласаваць, ✂; незак.

  1. Рэзаць на палосы (спец.).

    • П. жалеза.
  2. Біць, пакідаючы рубцы, палосы на целе (разм.).

|| зак. паласаваць, ✂ і спаласаваць, ✂.

|| наз. паласаванне, ✂.

паласавы, ✂, (спец.).

Які вырабляецца ў выглядзе палос ці служыць для вырабу іх.

  • Паласавое жалеза.
  • П. стан.

паласаты, ✂.

Пакрыты палосамі; з афарбоўкай у палоску.

  • Паласатая тканіна.
  • Паласатыя шпалеры.

|| наз. паласатасць, ✂.

паласкальніца, ✂, ж.

Пасудзіва для мыцця кубкаў, шклянак і пад.

паласканне, ✂, н.

  1. гл. паласкаць.

  2. Лекавая вадкасць, якой палошчуць горла, рот.

    • Цёплае п.

паласкацца, ✂; незак.

  1. Плюхацца ў вадзе, купаючыся.

    • Дзеці палошчуцца ў возеры.
  2. перан. Трапятацца на ветры.

    • Палошчуцца сцягі.

паласкаць, ✂; незак.

  1. Прамываць пасля мыцця, апускаючы ў чыстую ваду.

    • П. бялізну.
  2. Прамываць для ачысткі, дэзінфекцыі або з лячэбнай мэтай.

    • П. рот пасля яды.
    • П. горла.

|| зак. выпаласкаць, ✂ і адпаласкаць, ✂.

|| наз. паласканне, ✂.

паласнуць, ✂; зак. (разм.).

Ударыць чым-н. доўгім, вузкім, што звычайна пакідае след у выглядзе вузкай паласы.

  • П. нагайкай па спіне.
  • П. нажом.
  • П. з аўтамата (перан.).
  • Яе словы паласнулі па сэрцы (перан.).

палата​1, ✂, ж.

  1. Вялікі, пышна аздоблены будынак, памяшканне (уст.).

    • Княжацкія палаты.
  2. Асобны пакой у бальніцы, лячэбнай установе.

    • Шпітальная п.

|| прым. палатны, ✂.