Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пакусваць, ; незак.

Кусаць мала, калі-нікалі.

  • Нервова п. цыгарэту.

пакута, , ж.

Вялікая фізічная або душэўная мука.

  • Вочы, поўныя пакуты.
  • Душэўныя пакуты.

пакутаваць, ; незак.

  1. Цярпець пакуты.

    • П. ад зубнога болю.
  2. Пераносіць якія-н. нягоды, цяжкасці.

    • П. ад беззямелля.

пакутлівы, .

  1. Які прычыняе пакуты, мукі.

    • П. кашаль.
    • Пакутлівае пытанне.
  2. Які выяўляе пакуту, муку; выкліканы пакутай, мукай.

    • П. твар.
    • Пакутлівыя слёзы.

|| наз. пакутлівасць, .

пакутнік, , м.

Чалавек, які перанёс або пераносіць пакуты.

  • Пакутнікі канцлагераў.

|| ж. пакутніца, .

|| прым. пакутніцкі, .

пакутны, .

  1. Тое, што і пакутлівы (у 1 знач.).

    • П. боль.
  2. Які пераносіць, церпіць пакуты.

    • П. чалавек.

палавець, ; незак.

  1. Набываць палавы колер.

    • Палавее ячмень.
  2. Вызначацца сваім бледна-жоўтым колерам.

    • Неба палавела.

|| зак. запалавець, .

палавік, , м.

Вузкі доўгі дыванок з грубай тканіны, які рассцілаецца на падлозе.

палавіна, , ж.

  1. Адна з дзвюх роўных частак, якія разам складаюць цэлае.

    • П. памідора.
    • П. справы.
    • П. зімы прайшла.
    • Першая п. гульні (у спорце).
  2. Сярэдзіна якой-н. адлегласці, прамежку часу.

    • Праехаць палавіну дарогі.
    • П. восьмай вечара.
  3. Асобная частка жылога памяшкання (уст.).

    • Парадная п. дома.
  4. Пра жонку (разм. жарт.).

    • Мая п. ў ад’ездзе.

|| памянш. палавінка, .

|| прым. палавінны, .

палавінчаты, .

  1. Які складаецца з дзвюх частак, палавін (спец.).

    • Палавінчатая цэгла (бітая).
  2. перан. Пазбаўлены цэласнасці, паслядоўнасці, які не даводзіць чаго-н. да канца.

    • Палавінчатыя меры.
    • Палавінчатае рашэнне.

|| наз. палавінчатасць, .