Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазбіваць, ; зак.

  1. Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае.

    • П. яблыкі.
  2. Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх; падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх.

    • П. людзей з ног.
    • П. самалёты.
  3. Рэзкім рухам зрушыць з пэўнага месца, адцясніць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; збіць з дарогі, з правільнага напрамку ўсіх, многіх.

    • П. прыцэлы ў кулямётаў.
    • П. людзей з курсу.
  4. Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх.

  5. Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае; абадраць скуру, кару і пад. ў многіх месцах.

    • П. капыты.
    • П. калені.
  6. Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.

    • П. скрынкі цвікамі.

пазбірацца, ; зак.

Сабрацца ў адным месцы — пра ўсіх, многіх.

  • Да вагона пазбіраліся людзі.

пазбіраць, ; зак.

  1. Сабраць, сканцэнтраваць у адным месцы ўсіх, многіх ці ўсё, многае.

    • П. людзей на сход.
  2. Падабраць, падняць усё тое, што ўпала, рассыпалася і пад.; падабраўшы, скласці ў адно месца ўсё, многае.

    • П. рассыпаны гарох.
    • П. галлё ў кучы.
  3. Скласці, саставіць з розных частак многа чаго-н.

    • П. станкі.
  4. што і чаго. Збіраць што-н. на працягу якога-н. часу.

    • Пазбіраем яшчэ з гадзіну грыбы.

пазбягаць1, ; незак.

  1. гл. пазбегнуць.

  2. каго-чаго і з інф. Унікаць каго-, чаго-н., ухіляцца ад каго-, чаго-н.

    • П. знаёмых.
    • П. сустракацца з кім-н.

пазбягаць2, ; зак.

  1. Збегчы, спусціцца ўніз — пра ўсіх, многіх.

    • Хлапчукі пазбягалі з лесвіцы.
  2. Сцячы — пра ўсё, многае.

    • Вада пазбягала з палеткаў.
  3. Збегчы, уцячы — пра ўсіх, многіх.

    • Ад спякоты каровы пазбягалі ў кусты.

пазвальваць, ; зак.

  1. Зваліць, паваліць усіх, многіх ці ўсё, многае або спілаваць, ссячы ўсё, многае.

    • Вецер пазвальваў слупы.
    • П. сосны.
  2. Скінуць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх.

    • Ты там не пазвальвай дзяцей з печы.
  3. Неакуратна зваліць, скідаць усё, многае.

    • П. рэчы ў кучу.

пазвальняць, ; зак.

Звольніць усіх, многіх.

  • П. з пасад.

пазванок, , м.

Асобная косць (або храсток) пазваночніка.

  • Шыйныя пазванкі.

|| прым. пазваночны, .

  • Пазваночныя жывёлы (вышэйшыя жывёлы, якія маюць касцявы або храстковы шкілет).

пазваночнік, , м.

У чалавека і пазваночных жывёл: спінны хрыбет, які складаецца з шэрагу касцей (або храсткоў), што ідуць уздоўж спіны і ўтрымліваюць у сабе спінны мозг.

пазварочваць, ; зак.

  1. без дапаўнення. Змяніць напрамак свайго руху — пра ўсіх, многіх.

    • Жанчыны пазварочвалі са сцежкі.
  2. Накіраваць з якога-н. напрамку ў іншы бок усё, многае ці ўсіх, многіх.

    • П. машыны на прасёлачную дарогу.
  3. Зрушыць з месца, скінуць усё, многае (разм.).

    • П. мяшкі з воза.
  4. Звярнуць, збіць на бок усё, многае (разм.).

    • П. слупы.
  5. Скідаць, зваліць разам усё, многае (разм.).

    • П. дровы ў кучу.