пазбіваць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Збіць, прымусіць адваліцца ўсё, многае.
- П. яблыкі.
-
Паваліць, прымусіць упасці ўсіх, многіх; падстрэліўшы, прымусіць упасці ўсё, многае або ўсіх, многіх.
- П. людзей з ног.
- П. самалёты.
-
Рэзкім рухам зрушыць з пэўнага месца, адцясніць адкуль-н. усё, многае або ўсіх, многіх; збіць з дарогі, з правільнага напрамку ўсіх, многіх.
- П. прыцэлы ў кулямётаў.
- П. людзей з курсу.
-
Моцна пабіць, знявечыць пабоямі ўсіх, многіх.
-
Сапсаваць ударамі, зрабіць нягодным усё, многае; абадраць скуру, кару і пад. ў многіх месцах.
- П. капыты.
- П. калені.
-
Збіваючы, прымацаваць адно да другога ўсё, многае.
- П. скрынкі цвікамі.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)