Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

затануць, ✂; зак.

Пайсці на дно вадаёма (аб прадметах).

  • Карабель затануў.

затанцавацца, ✂; зак. (разм.).

  1. Захапіўшыся танцамі, забыць пра час.

    • З. да ранку.
  2. Доўга танцуючы, стаміцца.

    • З. да ўпаду.

затапіць, ✂; зак.

  1. Заліць вадой паверхню чаго-н.

    • Рака затапіла лугі.
  2. Апусціць на дно вадаёма (пра вялікія прадметы).

    • З. судны.

|| незак. затапляць, ✂.

затаптаць, ✂; зак.

  1. Топчучы, зараўняць або ўціснуць што-н., прыціснуць.

    • З. сляды.
    • З. сцізорык у зямлю.
    • З. каго-н. у гразь (перан. зняславіць, ачарніць; разм.).
  2. Топчучы, задушыць, забіць.

    • Конь затаптаў шчаня.
  3. Забрудзіць слядамі (разм.).

    • З. падлогу.

|| незак. затоптваць, ✂.

затармасіць, ✂; зак. (разм.).

Замучыць, стаміць, тармосячы.

  • Дзеці мяне зусім затармасілі.

затаўка, ✂, ж.

Закраса са свінога сала (звычайна нутранога).

  • Прынясі крышан здору на затаўку.

затаўхаць, ✂; зак. (разм.).

Замучыць, штурхаючы ў натоўпе.

  • Дзяўчынку затаўхалі ў натоўпе.

затаўчы, ✂; зак. (разм.).

Забіць да паўсмерці, да страты прытомнасці.

  • Ледзь не затаўклі яго кулакамі.

затачыць, ✂; зак.

Зрабіць вострым, завастрыць.

  • З. свярдзёлак.

|| незак. заточваць, ✂.

|| наз. заточванне, ✂ і заточка, ✂.

|| прым. заточны, ✂.

затвор, ✂, м.

Частка агнястрэльнай зброі для закрывання і адкрывання канала ствала.

  • З. вінтоўкі.

|| прым. затворны, ✂.