Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паўсонны, .

Які засынае або не зусім прачнуўся.

  • П. выгляд.
  • П. стан.

паўспухаць, ; зак.

Успухнуць — пра ўсё, многае.

  • Пальцы паўспухалі ад холаду.

паўставаць, ; зак.

Устаць — пра ўсіх, многіх або пра ўсё, многае.

паўстанец, , м.

Удзельнік паўстання.

|| прым. паўстанцкі, .

  • П. атрад.

паўстанне, , н.

Масавае ўзброенае выступленне.

  • П. пад кіраўніцтвам К. Каліноўскага.

паўстаўляць, ; зак.

Уставіць усё, многае.

  • П. шыбы ў вокны.

паўстаць, ; зак.

  1. Узняцца на барацьбу з кім-, чым-н., супраць каго-, чаго-н., узняць паўстанне.

    • Народ паўстаў супраць царызму.
  2. супраць чаго. Не згаджаючыся, пярэчачы, выступіць супраць чаго-н. (высок.).

    • П. супраць несправядлівасці.
  3. перан. Узнікнуць у памяці, ва ўяўленні.

    • У думках паўстала ўсё ранейшае жыццё.
  4. З’явіцца перад вачамі, паказацца.

    • Перад намі паўстала цікавая карціна.

|| незак. паўставаць, .

паўсхоплівацца, ; зак.

Усхапіцца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

  • П. са сну.
  • На руках паўсхопліваліся пухіры.

паўсцягваць, ; зак.

Усцягнуць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • П. мяхі на воз.

паўсыпаць, ; зак.

Усыпаць усё, многае.

  • П. бульбу ў склеп.