паўстаць, ; зак.

  1. Узняцца на барацьбу з кім-, чым-н., супраць каго-, чаго-н., узняць паўстанне.

    • Народ паўстаў супраць царызму.
  2. супраць чаго. Не згаджаючыся, пярэчачы, выступіць супраць чаго-н. (высок.).

    • П. супраць несправядлівасці.
  3. перан. Узнікнуць у памяці, ва ўяўленні.

    • У думках паўстала ўсё ранейшае жыццё.
  4. З’явіцца перад вачамі, паказацца.

    • Перад намі паўстала цікавая карціна.

|| незак. паўставаць, .

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)