Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паразяўляць, ; зак.

Разявіць (рот, пашчу) — пра ўсіх, многіх.

  • П. раты.

параконны, .

Запрэжаны парай коней.

  • Параконная запрэжка.

параксізм, , м. (кніжн.).

Моцны прыступ (хваробы, пачуцця).

  • П. кашлю.
  • П. адчаю.

|| прым. параксізмальны, .

паралелаграм, , м.

У матэматыцы: чатырохвугольнік, у якога бакі парамі паралельныя.

паралелепіпед, , м.

У матэматыцы: прызма, асновай якой з’яўляецца паралелаграм.

паралелізм, , м.

  1. Роўная на ўсім працягу адлегласць адна ад адной ліній і плоскасцей.

    • П. ліній.
  2. Нязменныя суадносіны дзвюх з’яў, двух дзеянняў, якія паўтараюцца, дубліруюцца.

    • П. у рабоце.

паралель, , ж.

  1. У матэматыцы: прамая, якая не перасякае другую прамую, што ляжыць з ёй у адной плоскасці.

    • Правесці п.
  2. перан. Параўнанне, а таксама з’ява, якая можа параўноўвацца з іншай падобнай з’явай (кніжн.).

    • Правесці п. паміж чым-н.
    • Канкрэтнасць гістарычных паралелей.
  3. Уяўная лінія перасячэння зямной паверхні плоскасцю, паралельнай плоскасці экватара.

    • Паралелі і мерыдыяны на геаграфічнай карце.

паралельны, .

  1. Які з’яўляецца паралеллю (у 1 знач.).

    • Паралельныя лініі.
  2. перан. Такі ж, падобны, які адбываецца адначасова і побач з чым-н.

    • Паралельныя з’явы.

|| наз. паралельнасць, .

паралізаваць, ; зак. і незак.

  1. Давесці (-водзіць) да стану паралічу.

    • У яго паралізавала руку.
  2. перан. Пазбавіць (-баўляць) здольнасці або магчымасці дзейнічаць.

    • Страх паралізаваў сілы.

паралітык, , м. (разм.).

Хворы на параліч.

|| ж. паралітычка, .

|| прым. паралітычны, .