Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

панос, ✂, м.

Расстройства дзейнасці кішэчніка з частымі вадкімі экскрэментамі.

|| прым. паносны, ✂.

паношаны, ✂.

Пра адзенне: які быў ва ўжытку, такі, які ўжо насілі.

  • П. капялюш.

|| наз. паношанасць, ✂.

пансіён, ✂, м.

  1. У дарэвалюцыйнай Расіі і ў замежных краінах: закрытая сярэдняя навучальная ўстанова з інтэрнатам.

    • П. шляхетных дзяўчат.
  2. Тое, што і пансіянат (уст.).

  3. Утрыманне на поўным забеспячэнні таго, хто жыве ў каго-н.

    • Пакой з пансіёнам.
    • Жыць на поўным пансіёне.

|| прым. пансіённы, ✂.

пансіянат, ✂, м.

Род гасцініцы з поўным утрыманнем для тых, хто жыве ў ёй.

  • Курортны п.

|| прым. пансіянацкі, ✂.

панславізм, ✂, м.

Ідэйна-палітычная плынь 19 — пач. 20 ст., якая адлюстроўвала імкненне да палітычнага аб’яднання і духоўнага яднання славян.

|| прым. панславісцкі, ✂ і панславянскі, ✂.

панства, ✂, н.

  1. зб. Паны.

  2. Панаванне, улада паноў.

  3. Спешчанасць, імкненне жыць у раскошы, пагардлівыя адносіны да працы.

панталоны, ✂.

  1. Тое, што і штаны (уст.).

  2. Частка ніжняй жаночай бялізны ў выглядзе трусоў свабоднага крою.

панталык, ✂, м.

Збіцца з панталыку (разм.) —

  • 1) збянтэжыцца, зблытацца, страціць разуменне;
  • 2) пачаць весці няправільны спосаб жыцця;

збіць з панталыку (разм.) —

  • 1) выклікаць замяшанне, заблытаць;
  • 2) прымусіць адступіць ад правільных думак, меркаванняў; штурхнуць на што-н. нядобрае.

пантаміма, ✂, ж.

Мімічны спектакль без слоў.

|| прым. пантамімны, ✂ і пантамімічны, ✂.

пантанёр, ✂, м.

Ваеннаслужачы часцей, якія займаюцца навядзеннем пантонаў.

|| прым. пантанёрскі, ✂.