Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

законапраект, ✂, м.

Праект закона (у 2 знач.).

законнасць, ✂, ж.

  1. гл. законны.

  2. Няўхільнае выкананне законаў, становішча, пры якім грамадскае жыццё і дзейнасць забяспечваюцца законамі.

законнік, ✂, м. (разм.).

  1. Знаўца законаў (у 2 знач.), заканазнавец.

  2. Той, хто строга прытрымліваецца закона (у 2 знач.).

|| ж. законніца, ✂.

законны, ✂.

  1. Які адпавядае закону (у 2 і 3 знач.), грунтуецца на законе (у 2 і 3 знач.).

    • З. дакумент.
    • З. прыём барацьбы. На законных падставах.
  2. перан. Цалкам зразумелы і дапушчальны, абгрунтаваны.

    • З. папрок.

|| наз. законнасць, ✂.

ну,закончаны​1 ✂ прым.

  1. Які мае неабходную паўнату, цэласнасць.

    • Закончаная думка.
    • З. сказ.
  2. Які дасягнуў дасканаласці ў якой-н. справе, мастацтве, цалкам сфарміраваны (кніжн.).

    • З. майстар.
    • З. мастак.
  3. Пра чалавека як носьбіта адмоўных якасцей.

    • З. нягоднік.

закончаны​2:

  • закончанае трыванне — у граматыцы: катэгорыя дзеяслова, што паказвае, як адбываецца названае дзеясловам дзеянне ў часе (напр., завершанае, незавершанае дзеянне); проціл. - незакончанае трыванне.

закончыцца, ✂; зак.

Прыйсці к канцу, завяршыцца, скончыцца.

  • Сход закончыўся позна вечарам.
  • Жніво закончылася дажынкамі.

|| незак. заканчвацца, ✂.

закончыць, ✂; зак.

Давесці да канца, завяршыць, скончыць.

  • З. будаўніцтва.

|| незак. заканчваць, ✂.

закоскі, ✂.

Пачатак касьбы.

  • Учора справілі з.

закот, ✂, м.

  1. Франтон з тонкага звычайнага чэсанага бярвення.

  2. Абрывістае глыбокае месца ў рацэ (разм.).

    • Хлопчык трапіў у з. і ўтапіўся.

|| прым. закотны, ✂.

  • Закотнае акенца.