Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

паслугач, , м. (пагард.).

Той, хто імкнецца выслужыцца перад кім-н., саўдзельнік у чым-н.

|| ж. паслугачка, .

паслужлівы, (разм.).

Тое, што і услужлівы.

|| наз. паслужлівасць, .

паслужны:

  • паслужны спіс — дакумент з анкетнымі дадзенымі і звесткамі аб праходжанні службы.

паслужыць, ; зак.

  1. гл. служыць.

  2. Пабыць некаторы час, служачы дзе-н.

    • Паслужыў тры гады ў ваенна-марскім флоце.

паслухаць, ; зак.

  1. гл. слухаць.

  2. Правесці некаторы час, слухаючы.

    • П. лекцыю.
    • П. музыку.
    • Паслухайце, што я вам скажу.

паслухмяны, .

Такі, які слухаецца, пакорны.

  • П. хлопчык.

|| наз. паслухмянасць, .

паслушнік, , м.

Прыслужнік у манастыры, які рыхтуецца стаць манахам.

|| ж. паслушніца, .

|| прым. паслушніцкі, .

паслушэнства, , н.

Беспярэчнае падпарадкаванне, пакорнасць.

  • Трымаць дзяцей у паслушэнстве.

пасля, прысл.

  1. прысл. Праз некаторы час, потым.

    • Гэта можна зрабіць п.
  2. прыназ. Па заканчэнні, здзяйсненні чаго-н., адыходзе каго-н.

    • Сустрэнемся п. работы.
    • П. Новага года.
    • Як мне не крыўдзіцца на яго п. такіх слоў.
    • Спадчына п. бацькоў.

пасля..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі са знач.: які адбываецца, надыходзіць пасля чаго-н., напр. пасляабедзенны, пасляродавы, пасляледавіковы.