Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазацягваць, ✂; зак.

  1. Зацягнуць куды-н. або ў што-н. усё, многае ці ўсіх, многіх.

    • П. лодкі да ракі.
  2. што, пераважна безас. Пакрыць тонкім слоем чаго-н. усё, многае; загаіць усё, многае.

    • Сажалку пазацягвала раскай.
    • Раны пазацягвала.
  3. Туга сцягнуць усё, многае.

    • П. рукзакі.

пазацярушваць, ✂; зак.

Зацерушыць усё, многае або ўсіх, многіх.

  • Снег пазацярушваў сцежкі.

пазачарговы, ✂.

Які робіцца, праводзіцца па-за чаргой ці звыш чаргі.

  • П. сход.

|| наз. пазачарговасць, ✂.

пазачасавы, ✂.

Не абмежаваны рамкамі часу, які разглядаецца па-за часам.

|| наз. Пазачасавасць, ✂. Пазачасавасць, -і, ж.

пазачыняць, ✂; зак.

  1. Зачыніць усё, многае.

    • П. вокны і дзверы.
  2. Зачыніўшы, пакінуць у памяшканні ўсіх, многіх.

    • П. птушак у клетках.

пазачэсваць​1, ✂; зак.

Зачасаць, прычасаць усё, многае.

  • П. валасы.

пазачэсваць​2, ✂; зак.

Зачасаць, завастрыць усё, многае.

  • П. колле.

пазашкольны, ✂.

Які адбываецца па-за школай.

  • Пазашкольная работа.

пазашпільвацца, ✂; зак.

Зашпіліцца — пра ўсіх, многіх.

  • Дзеці пазашпільваліся на ўсе гузікі.

пазашпільваць, ✂; зак.

Зашпіліць усё, многае.

  • П. гузікі.