Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

заключыць, ; зак.

  1. са злучнікам «што» і без дапаўнення. Зрабіць вывад.

    • Урач заключыў, што ў хворага запаленне лёгкіх.
  2. Прыняць, падпісаць.

    • З. пагадненне.
    • З. дагавор.

|| незак. заключаць, .

|| наз. заключэнне, .

заключэнне, , н.

  1. гл. заключыць.

  2. Сцверджанне, якое з’яўляецца вывадам з чаго-н.

    • Прыйсці да заключэння.
    • З. эксперта.
  3. Апошняя частка, канец чаго-н.

    • Цікавае з. п’есы.

  • У заключэнне — пад канец, заканчваючы што-н.

закляваць, ; зак.

  1. Клюючы, забіць або замучыць, задзяўбці.

    • Варона заклявала гусяня.
  2. перан. Замучыць нападкамі, прыдзіркамі (разм.).

закляпаць, ; зак.

Распляскаць канец заклёпкі, шпяня і пад., змацоўваючы імі што-н.

  • З. болт.

|| незак. заклёпваць, .

|| наз. заклёпванне, і заклёпка, .

|| прым. заклёпачны, .

закляты, .

Непрымірымы, вечны (пра ворага, праціўніка).

  • З. вораг.

закляцце, , н. (уст.).

Тое, што і заклінанне (у 2 знач.), клятва, зарок.

  • Даў сабе з. не рабіць глупства.

заколка, , ж.

Шпілька для валасоў.

закон, , м.

  1. Сувязь і ўзаемазалежнасць якіх-н. з’яў аб’ектыўнай рэчаіснасці.

    • З. развіцця прыроды.
    • Законы класавай барацьбы.
    • З. нераўнамернага развіцця капіталізму.
  2. Пастанова дзяржаўнай улады, якая мае найвышэйшую юрыдычную сілу.

    • Канстытуцыя — асноўны з. суверэннай дзяржавы.
    • Кодэкс законаў аб працы.
    • Рабіць па закону.
  3. Агульнапрынятае правіла, тое, што прызнаецца абавязковым.

    • Загад камандзіра — з. для падначаленых.

закона...

Першая частка складаных слоў, якая ўказвае на адносіны да закона, законаў і пішацца, калі націск у другой частцы падае не на першы склад, напр. законапарадак, законапраект.

законапалажэнне, , н.

Закон або сукупнасць законаў (у 2 знач.) у якой-н. галіне права.