Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

памяты, .

  1. Няроўны, нягладкі, са складкамі.

    • П. касцюм.
  2. Стомлены, нясвежы, нібы заспаны (разм.).

    • П. твар.

|| наз. памятасць, .

памяцца, ; зак. (разм.).

Памарудзіць, праяўляючы нерашучасць, ваганне ў вырашэнні чаго-н.

  • Крыху памяўшыся, згадзіўся.

памяць1, , ж.

  1. Здольнасць захоўваць і аднаўляць у свядомасці ранейшыя ўражанні, вопыт, а таксама сам запас уражанняў, якія захоўваюцца ў свядомасці.

    • Добрая п.
    • Урэзацца ў п.
    • Вылецець з памяці (забыцца).
    • Гаварыць на п. або па памяці (не гледзячы ў тэкст).
    • Выкінуць з памяці (забыць).
    • Дацца ў п. (запомніцца).
    • Падарыць што-н. каму-н. на п. (каб помніў).
    • Не ў п. (пра тое, што не помніцца).
    • На памяці чыёй або пры памяці чыёй ці за чыю п. (у перыяд жыцця каго-н., калі ён сам быў сведкам чаго-н.).
    • Дайсці да памяці (апрытомнець).
    • Прыйсці на п. (успомніцца).
    • Кароткая п. у каго-н. (хутка забывае; звычайна пра таго, хто не хоча помніць, успамінаць што-н.).
    • Курыная п. (вельмі дрэнная; разм. жарт.).
    • П. машыны (перан. пра запамінальнае ўстройства вылічальнай машыны).
  2. Успамін пра каго-, што-н.

    • Ён пакінуў у нас добрую п. пра сябе.
    • Захоўваць п. пра якую-н. падзею.
  3. Тое, што звязана з памёршым (успаміны пра яго, пачуцці да яго і пад.).

    • Прысвяціць манаграфію памяці свайго настаўніка.
    • Ушанаваць п. нябожчыка ўставаннем.
    • Вечная п. каму-н. (пажаданне, каб доўга, вечна помнілі каго-н. памёршага).

Без памяці —

  • 1) без прытомнасці.
    • Хворы быў без памяці;
  • 2) вельмі моцна (разм.).
    • Бегчы без памяці;
  • 3) ад каго-чаго. У захапленні (разм.).
    • Ён без памяці ад дзяўчыны.

памяць2, ; зак.

Зрабіць мятым, змяць.

  • П. касцюм.

памячаць, ; незак.

Ставіць паметкі на чым-н.

  • П. старонкі рукапісу.

памяшканне, , м.

Унутранасць будынка, месца, дзе хто-, што-н. размяшчаецца.

  • Жылое п.
  • Добра абсталяванае п.