Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

пазасякаць1, ; зак.

  1. Зрабіць зарубкі на ўсім, многім.

    • П. дрэвы.
  2. Параніць усё, многае.

    • Пазасякаў конь ногі.

пазасякаць2, ; зак.

Збіць, забіць усіх, многіх розгамі, бізунамі.

пазасяляць, ; зак.

Засяліць усё, многае.

  • П. неабжытыя землі.

пазатоптваць, ; зак.

  1. Затаптаць, патаптаць усё, многае; падушыць нагамі, капытамі ўсіх, многіх.

    • П. сляды.
    • Каровы пазатоптвалі куранят.
  2. Загасіць усё, многае, наступаючы нагамі.

    • П. вогнішча.
  3. што ў што. Топчучы, умяць унутр чаго-н. усё, многае.

    • П. акуркі ў пясок.
  4. Забрудзіць слядамі ўсё, многае (разм.).

    • Пазатоптвалі падлогу.

пазаточваць, ; зак.

Затачыць усё, многае.

  • П. сякеры.

пазатыкаць, ; зак.

  1. Заткнуць усё, многія адтуліны.

    • П. шчыліны пакуллем.
  2. Засунуць за што-н., уткнуць куды-н. усё, многае.

    • П. сякеры за пояс.

пазаўчора, прысл.

Напярэдадні ўчарашняга дня, два дні назад.

|| прым. пазаўчарашні, .

пазафарбоўваць, ; зак.

Зафарбаваць усё, многае.

  • П. слупкі дыяграм.

пазахопліваць, ; зак.

Захапіць усіх, многіх ці усё, многае; апярэдзіўшы каго-н., заняць для сябе ўсё, многае.

  • П. палонных.
  • П. лепшыя землі.

пазаціраць, ; зак.

  1. Зацерці, выцерці ўсё, многае.

    • П. надпісы.
  2. Сціснуць, заціснуць усіх, многіх.

    • Ільды могуць пазаціраць малыя судны.