пазатоптваць дзеяслоў | закончанае трыванне
-
Затаптаць, патаптаць усё, многае; падушыць нагамі, капытамі ўсіх, многіх.
- П. сляды.
- Каровы пазатоптвалі куранят.
-
Загасіць усё, многае, наступаючы нагамі.
- П. вогнішча.
-
што ў што. Топчучы, умяць унутр чаго-н. усё, многае.
- П. акуркі ў пясок.
-
Забрудзіць слядамі ўсё, многае (размоўнае).
- Пазатоптвалі падлогу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)