Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (2002, правапіс да 2008 г.)

Скарачэнні

завялікі, ✂.

Велікаваты, большы, чым патрэбна.

  • З. касцюм.

завялы, ✂.

Які завяў, зрабіўся вялым.

  • Завялая трава.
  • З. твар (перан.).

завярнуцца, ✂; зак.

  1. Змяніць напрамак свайго руху або становішча свайго цела.

    • Вецер завярнуўся з другога боку.
    • Дарога завярнулася ўлева.
    • Сказаўшы гэтыя словы, ён завярнуўся.
  2. Прыбыўшы ў якое-н. месца, хутка пакінуць яго (разм.).

    • З. і паехаць назад.

|| незак. заварочвацца, ✂.

завярнуць, ✂; зак.

  1. каго-што і без дапаўнення. Змяніць напрамак, шлях руху, павярнуць.

    • З. назад.
    • З. каня налева.
    • З. кароў ад шкоды.
    • Машына завярнула ў бок лесу.
    • Дарога завярнула да ракі.
  2. Паварочваючы, змяніць становішча чаго-н.

    • З. назад рукі каму-н.
  3. Зайсці мімаходам (разм.).

    • З. да знаёмых.
  4. Заваліць, закідаць чым-н. (разм.).

    • З. яму зямлёй.

◊

  • Завярнуць аглоблі (разм.) — пайсці, паехаць назад, не дасягнуўшы мэты.

|| незак. заварочваць, ✂.

завярцецца, ✂; зак.

Пачаць вярцецца.

завярцець​1, ✂; зак.

Абгарнуць, абматаць з усіх бакоў.

  • З. пакунак у газету.
  • З. паранены палец.

|| незак. заверчваць, ✂.

завярцець​2, ✂; зак.

Пачаць вярцець, круціць.

завяршальны, ✂.

Звязаны з заканчэннем, завяршэннем чаго-н.

  • З. год.
  • З. этап работы.

завяршыцца, ✂; зак.

Закончыцца, скончыцца.

  • Будаўніцтва завяршылася.
  • Завяршыўся хакейны сезон.

|| незак. завяршацца, ✂.

|| наз. завяршэнне, ✂.

завяршыць, ✂; зак.

  1. Зрабіць верх у чым-н.

    • З. стог.
  2. Давесці да канца, закончыць, скончыць.

    • З. сяўбу.
    • З. вучобу.

|| незак. завяршаць, ✂.

|| наз. завяршэнне, ✂.