Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́лька³ гл. палякі.

по́льскі гл. палякі.

по́люс, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Адзін з двух пунктаў перасячэння ўяўнай восі вярчэння Зямлі з зямной паверхняй, а таксама мясцовасць вакол гэтых пунктаў.

Паўночны п.

2. Адзін з двух супрацьлеглых канцоў электрычнага ланцуга або магніта (спец.).

Дадатны, адмоўны п.

3. перан. Што-н. зусім супрацьлеглае чаму-н. іншаму (кніжн.).

Гэтыя характары — два полюсы.

Полюсы свету (спец.) — пункты перасячэння нябеснай сферы т.зв. воссю свету, вакол якой адбываецца сутачнае вярчэнне гэтай сферы.

Паўночны і Паўднёвы полюсы свету.

Полюсы холаду (спец.) — вобласці найбольш нізкіх зімовых тэмператур на зямной паверхні.

Магнітныя полюсы Зямлі (спец.) — пункты на зямной паверхні, у якіх магнітная стрэлка з гарызантальнай воссю вярчэння прымае вертыкальнае становішча.

|| прым. по́люсны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. ток.

по́мач, -ы, Т -ччу, ж.

Дапамога, падмога.

Ад дзяцей маю добрую п.

по́меж.

1. прысл. Поруч, побач.

Ісці п.

2. прыназ. з Т (у спалуч. з прыназ. «з»). Поруч, побач з кім-, чым-н.

Стаяць п. з бацькам.

по́месь, -і, ж.

1. Жывёліна або расліна, атрыманая ад скрыжавання розных парод, гатункаў.

Мул — п. асла з кабылай.

2. перан. Мешаніна, сумесь чаго-н. разнароднага.

П. натуралізму з пошласцю.

по́мнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Скулыітурнае або архітэктурнае збудаванне ў знак ушанавання памяці каго-, чаго-н.

П.

Максіму Багдановічу.

2. Прадмет культуры мінулага.

Археалагічны п.

Помнікі пісьменнасці (старажытныя рукапісы).

по́мніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак.

1. Захоўвацца, утрымлівацца ў памяці, не забывацца.

Мне помняцца тыя дні.

2. у знач. пабочн. сл. по́мніцца (у 3 ас. адз.). Як у памяці.

Помніцца, вы тады прыходзілі да нас.

по́мніць, -ню, -ніш, -ніць; незак., каго-што, пра каго-што, аб кім-чым і з дадан. сказам.

Трымаць у памяці, не забываць.

П. сваё маленства.

П. верш на памяць.

П. пра сяброў.

П. аб сваіх абавязках.

Не помніць сябе ад чаго — будучы ўсхваляваным, не кантраляваць сваіх дзеянняў, учынкаў.

Не п. сябе ад шчасця.

по́мпа¹, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Прыстасаванне, якім пампуюць вадкасць, газ; насос.

Пажарная п.

|| прым. по́мпавы, -ая, -ае.

Помпавая станцыя.