падула́дны, -ая, -ае.
Які знаходзіцца пад чыёй-н. уладай, залежны ад каго-, чаго-н.
П. закону.
|| наз. падула́днасць, -і, ж.
паду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.
1. гл. думаць.
2. Правесці некаторы час, думаючы пра што-н.
Не спяшайся з вывадам, добра падумай.
3. 2 ас. адз. і мн. л.
паду́маеш, паду́майце. Ужыв. як пабочн. сл. або як рэпліка для выражэння насмешкі, недавер’я і пад. (разм.).
Падумаеш, такі знаток знайшоўся.
Падумайце, ён яшчэ і грубіяніць мне.
◊
І не падумаю (і не падумаеш, і не падумаў і пад.; разм.) —
1) у спалучэнні з інф. абазначае адмаўленне, нязгоду, нежаданне.
Падбухторваў мяне на дрэннае, а я і не падумаў ісці на такое.
І не падумаю прасіць прабачэння;
2) без інф. выражае катэгарычны адказ. —
Адпусціш мяне ў горад? — І не падумаю.
Падумаць! і падумаць толькі! (разм.) — выражэнне здзіўлення.
Падумаць толькі: што мы выцерпелі!
паду́мваць, -аю, -аеш, -ае; незак. (разм.).
1. Час ад часу думаць, раздумваць пра будучае.
П. аб жаніцьбе.
2. Мець намер зрабіць што-н.
Даўно падумваю паехаць павучыцца.
падупа́лы, -ая, -ае (разм.).
1. Які пачаў занепадаць.
Падупалая гаспадарка.
2. Слабы, хваравіты.
П. здароўем чалавек.
падупа́сці, -паду́, -падзе́ш, -падзе́; -падзём, -падзяце́, -паду́ць; -па́ў, -па́ла; -падзі́; зак. (разм.).
1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Прыйсці да заняпаду.
Гаспадарка падупала.
2. Стаць слабым, хваравітым.
Стары зусім падупаў.
|| незак. падупада́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.
падурне́ць, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -е́е; -е́ем, -е́еце, -е́юць; зак. (разм.).
Здурнець — пра ўсіх, многіх.
Няўжо яны падурнелі ўсе?
падурэ́ць, -э́ю, -э́еш, -э́е; зак. (разм.).
1. Дурэць некаторы час.
Няхай дзеці трохі падурэюць.
2. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Прыйсці ў стан адурэння — пра ўсіх, многіх.
Ад ацэтону ледзь не падурэлі.
паду́чы, -ая, -ае.
У выразе: падучая хвароба (разм.) — эпілепсія.
паду́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.
1. гл. падушка.
2. мн. Гатунак цукерак, якія па форме нагадваюць падушку.
паду́шка, -і, ДМ -шцы, мн. -і, -шак, ж.
1. Зашыты з усіх бакоў чахол, набіты пер’ем, пухам, паралонам ці іншым мяккім матэрыялам, які падкладваюць пад галаву.
Пуховая п.
2. Тое, што з’яўляецца апорай чаго-н., прымае на сябе ціск, трэнне і пад. (спец.).
П. механізма.
○
Кіслародная падушка — медыцынскі прыбор у выглядзе падушкі, якая змяшчае кісларод.
|| памянш. паду́шачка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж. (да 1 знач.).
Падушачкі пальцаў (перан.).
|| прым. паду́шачны, -ая, -ае.