Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пах, -у, мн. -і, -аў, м.

Уласцівасць рэчываў, якая ўспрымаецца органамі нюху.

Прыемны п.

П. кветак.

па́ха, -і, ДМ па́се, мн. -і, пах, ж.

Унутраная частка плечавога выгібу.

Несці скрутак пад пахай.

Узяць што-н. пад паху або пад пахі.

Лахі пад пахі (разм.) — узяўшы самае неабходнае, хутчэй выбірацца адкуль-н.

|| прым. па́хавы, -ая, -ае.

паха́бны, -ая, -ае (разм.).

Непрыстойны, бессаромны.

Пахабныя словы.

|| наз. паха́бнасць, -і, ж.

пахава́нне, -я, мн. -і, -яў, н.

1. гл. хаваць², хаўтуры.

2. Цыкл абрадаў, звязаных з ушанаваннем памяці нябожчыка і праводзінамі яго ў апошні шлях.

3. Месца, дзе пахаваны хто-н.

Раскопкі пахаванняў.

|| прым. пахава́льны, -ая, -ае (да 2 знач.).

П. абрад.

Пахавальная (наз.: паведамленне з дзеючай арміі родным пра гібель ваеннаслужачага; разм.).

пахава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца; -а́емся, -а́ецеся, -а́юцца; зак.

Схавацца — пра ўсіх, многіх ці пра ўсё, многае.

пахава́ць¹, -а́ю, -а́еш, -а́е; -а́ны; зак., каго-што.

Схаваць многіх, многае.

П. усе рэчы.

|| звар. пахава́цца, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -а́ецца.

пахава́ць² гл. хаваць².

пахада́йнічаць гл. хадайнічаць.

пахаджа́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е; незак.

Хадзіць (у 1 знач.) не спяшаючыся, прагульваючыся.

П. каля хаты.

пахадзі́ць, -хаджу́, -хо́дзіш, -хо́дзіць; зак.

Хадзіць (у 1 [гл. ісці ў 1 знач.], 2—6 знач.) некаторы час.

П. па лесе.

П. у новай сукенцы.

П. у кіраўніках.

П. за хворым дзіцем.