пажава́ць, -жую́, -жуе́ш, -жуе́; -жуём, -жуяце́, -жую́ць; -жу́й; -жава́ны; зак., што.
Патрымаць у роце, разжоўваючы.
Пажуй і выплюнь.
П. сківіцамі (зрабіць жавальныя рухі сківіцамі).
пажада́на, безас., у знач. вык., з інф. і злуч. «каб» (кніжн.).
Мэтазгодна, неабходна.
П. асобныя часткі паэмы вывучыць на памяць.
П., каб усё там абышлося добра.
пажада́ны, -ая, -ае.
1. Такі, які патрэбны, які адпавядае патрабаванням.
Пажаданыя вынікі.
П. кірунак падзей.
2. Такі, якога чакаюць, жаданы.
Пажаданыя наведвальнікі.
Пажаданая вестка.
пажані́цца, -жэ́німся, -жэ́ніцеся, -жэ́няцца, -жаніцеся; зак., з кім і без дап.
1. гл. жаніцца.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Ажаніцца — пра ўсіх, многіх.
Моладзь пажэніцца.
Сыны ўжо пажаніліся.
пажані́ць, -жаню́, -жэ́ніш, -жэ́ніць; зак., каго (што) і каго з кім.
1. Паяднаць шлюбам, уладзіць чый-н. шлюб.
Думаем п. гэту пару.
2. Ажаніць усіх, многіх.
П. сыноў.
пажа́р, -у, мн. -ы, -аў, м.
1. Агонь, які ахоплівае і знішчае ўсё, што можа гарэць.
Лясны п.
Не на п. (выраз, які ўжыв. ў знач.: няма куды спяшацца; разм.).
2. перан., чаго. Ужыв. ў некаторых выразах для абазначэння падзей, якія бурна развіваюцца, праяўляюцца (высок.).
П. вайны.
П. рэвалюцыі.
◊
Як на пажар — вельмі хутка (бегчы, імчацца); спяшацца.
|| прым. пажа́рны, -ая, -ае (да 1 знач.).
Пажарная машына.
пажа́рнік, -а, мн. -і, -аў, м.
Тое, што і пажарны (у 2 знач.).
пажа́рны, -ая, -ае.
1. гл. пажар.
2. у знач. наз. пажа́рны, -ага, мн. -ыя, -ых, м. Работнік пажарнай каманды.
Пажарныя былі ў касках.
◊
На ўсякі пажарны выпадак (разм., жарт.) — на ўсякі выпадак.
У пажарным парадку (разм.) — з паспешнасцю, даволі хутка.