Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

паяві́цца, -яўлю́ся, -я́вішся, -я́віцца; зак.

1. Узнікнуць перад вачамі, з’явіцца (у 3 знач.).

На небе паявіўся месяц.

Паявіўся незнаёмы.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Тое, што і з’явіцца (у 4 знач.).

На твары паявіліся маршчыны.

|| незак. паяўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. паяўле́нне, -я, н.

паявы́ гл. пай.

паяда́ць гл. паесці.

паяды́нак, -нку, мн. -нкі, -нкаў, м.

1. Дуэль; узброеная барацьба двух праціўнікаў у прысутнасці секундантаў як спосаб абароны ўласнай годнасці (уст.).

Выклікаць каго-н. на п.

2. Наогул барацьба двух праціўнікаў.

Спартыўны п.

Слоўны п.

паязны́ гл. поезд.

паялча́ць гл. ялчаць.

пая́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

Інструмент для паяння.

пая́льны гл. паяць.

пая́льшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Рабочы, спецыяліст, які займаецца паяннем.

|| ж. пая́льшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

пая́рак, -рку, м. (спец.).

Воўна ад першай стрыжкі ягнят.

|| прым. пая́ркавы, -ая, -ае.

П. капялюш.