Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пае́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак.

Зрабіць многа паездак.

П. па свеце.

пае́здка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак, ж.

Кароткае падарожжа; выезд куды-н. на некаторы час.

П. за мяжу.

пае́нне гл. паіць.

пае́сці, пае́м, паясі́ пае́сць; паядзі́м, паясце́, паяду́ць; пае́ў, -е́ла; пае́ш; пае́дзены; зак.

1. гл. есці.

2. чаго і без дап. З’есці трохі.

П. перад дарогай.

3. каго-што. З’есці без астатку.

Вусень паеў усё лісце.

4. што. Сапсаваць, грызучы, кусаючы.

Шашаль паеў дрэва.

|| незак. паяда́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 3 і 4 знач.).

пае́хаць, -е́ду, -е́дзеш, -е́дзе; -е́дзем, -е́дзеце, -е́дуць; -е́дзь; зак.

1. Накіравацца ў дарогу на чым-н.

П. па дровы.

П. у госці.

2. перан. Зрушыўшыся, саслізнуць, пасунуцца (разм.).

Нага не ўтрымалася і паехала.

3. Пачаць рабіць што-н., гаварыць што-н. (разм., неадабр.).

Ад яго чакалі тоста, а ён паехаў зусім не туды.