Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пай, па́ю, мн. паі́, паёў, м.

Доля, якая ўносіцца ў агульную справу асобным яе ўладальнікам.

Уступны п.

Кааператыўны п.

|| прым. паявы́, -а́я, -о́е.

па́йка гл. паяць.

пайко́вы гл. паёк.

пайме́нны, -ая, -ае.

Які змяшчае пералік імён; які робіцца па імёнах.

П. спіс.

Пайменнае галасаванне.

Назваць усіх пайменна (прысл.).

пайсці́, пайду́, по́йдзеш, по́йдзе; пайшо́ў, -шла́, -ло́; пайдзі́; зак.

Пачаць ісці (паводле ўсіх знач. дзеясл. «ісці»).

Хлопчык пайшоў (пачаў хадзіць). Пайшоў прэч! (выбірайся).

Калі на тое пайшло (разм.) — калі ўжо так трэба, калі так неабходна.

Так не пойдзе (разм.) — так, пры такой умове нічога не атрымаецца, не выйдзе.

па́йшчык, -а, мн. -і, -аў, м.

Уладальнік паю.

П. кааператыўнага таварыства.

|| ж. па́йшчыца, -ы, мн. -ы, -чыц.

|| прым. па́йшчыцкі, -ая, -ае.