Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

па́ша, -ы, ж.

Месца, дзе пасецца жывёла, выпас.

Выгнаць кароў на пашу.

|| прым. па́шавы, -ая, -ае.

Пашавыя ўгоддзі.

пашаба́шыць гл. шабашыць.

пашавялі́цца гл. шавяліцца.

пашавялі́ць гл. шавяліць.

пашале́ць, -е́ю, -е́еш, -е́е; зак.

1. (1 і 2 ас. адз. не ўжыв.). Ашалець, стаць шалёным — пра ўсіх, многіх.

Што вы пашалелі, рабіць такое!

2. Пабыць некаторы час у стане крайняга раздражнення (разм.).

паша́на, -ы, ж.

Павага, якая аказваецца каму-н. грамадствам, людзьмі.

Быць у пашане.

Адносіцца да каго-н. з пашанай.

пашанава́цца, -ну́юся, -ну́ешся, -ну́ецца; -ну́йся; зак.

Праявіць некаторую асцярожнасць, аднесціся да сябе клапатліва.

Пасля хваробы трэба п.

пашанава́ць, -ну́ю, -ну́еш, -ну́е; -ну́й; зак., каго-што.

1. Аднесціся клапатліва да каго-, чаго-н.

П. сваё здароўе.

2. Аднесціся з пашанай, павагай да каго-, чаго-н.

П. аўтарытэт.

Шануй людзей, то і людзі цябе пашануюць (прыказка).

пашанцава́ць гл. шанцаваць.

пашарава́ць гл. шараваць.