паду́маць, -аю, -аеш, -ае; зак.

1. гл. думаць.

2. Правесці некаторы час, думаючы пра што-н. Не спяшайся з вывадам, добра падумай.

3. 2 ас. адз. і мн. л.

паду́маеш, паду́майце. Ужыв. як пабочн. сл. або як рэпліка для выражэння насмешкі, недавер’я і пад. (разм.). Падумаеш, такі знаток знайшоўся. Падумайце, ён яшчэ і грубіяніць мне.

І не падумаю (і не падумаеш, і не падумаў і пад.; разм.) —

1) у спалучэнні з інф. абазначае адмаўленне, нязгоду, нежаданне. Падбухторваў мяне на дрэннае, а я і не падумаў ісці на такое. І не падумаю прасіць прабачэння;

2) без інф. выражае катэгарычны адказ. — Адпусціш мяне ў горад? — І не падумаю.

Падумаць! і падумаць толькі! (разм.) — выражэнне здзіўлення. Падумаць толькі: што мы выцерпелі!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)