Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́крык, -у, мн. -і, -аў, м.

Характэрны крык (жывёл, птушак).

П. савы.

по́крыўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -рывак, ж.

Кавалак матэрыялу для пакрывання чаго-н.

Цырашовая п.

по́куць, -і, мн. -і, -ей, ж.

Ганаровае месца ў хаце за сталом пад абразамі.

Першы сноп жыта ставяць на п.

пол¹,-а, мн. -палы́, -пало́ў, м.

Палаткі, нары ў сялянскай хаце.

пол², -у, м.

Кожны з двух генетычна і фізіялагічна супрацьпастаўленых разрадаў жывых істот (мужчын і жанчын, самцоў і самак).

Мужчынскі п.

Прыгожы або слабы п. (жанчыны; жарт.).

|| прым. палавы́, -а́я, -о́е.

Палавая спеласць.

по́ла, нескл., н.

Спартыўная камандная гульня з драўляным мячом і клюшкамі верхам на спецыяльна выезджаных конях.

Коннае п.

Воднае пола — спартыўная камандная гульня ў мяч на вадзе, а таксама адпаведны від спорту.

по́лаг, -а, мн. -і, -аў, м.

Заслона, якая закрывае ложак, а таксама любая заслона.

Завесіць полагам калыску.

П. хмар (перан.).

по́лаз¹, -а, мн. палазы́, палазо́ў, м.

Гладкі, коўзкі, загнуты спераду брус, пласціна.

Санныя палазы.

по́лаз², -а, мн. -ы, -аў, м.

Неядавітая змяя сямейства вужоў.

по́ласць, -і, мн. -і, -ей, ж.

У жывёльным арганізме: прастора, парожняя або запоўненая чым-н., абмежаваная ўнутранымі паверхнямі сценак цела.

Брушная п.

|| прым. по́ласцевы, -ая, -ае.