Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пасвятле́ць гл. святлець.

пасвяці́ць¹ гл. свяціць¹.

пасвяці́ць², -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; -вячо́ны; зак.

1. гл. свяціць².

2. каго (што) у што. Пазнаёміць з чым-н. патаемным, не ўсім вядомым.

П. сяброўку ў сваю тайну.

|| незак. пасвяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| наз. пасвячэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

пасвяці́ць³, -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; -вячо́ны; зак., каго (што) у што.

Надаць які-н. сан, званне з дапамогай пэўных абрадаў.

П. у епіскапы.

|| незак. пасвяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пасвячэ́нне, -я, н.

па́сека, -і, ДМ -сецы, мн. -і, -сек, ж.

1. Высечаная дзялянка лесу; месца, дзе высечаны лес.

Раскарчоўваць пасеку.

2. Месца, дзе размешчаны вуллі з пчоламі і спецыяльныя будынкі.

|| прым. па́сечны, -ая, -ае.

пасе́кчы гл. пасячы.

пасе́кчыся гл. сячыся.

пасе́лішча, -а, мн. -ы, -ішч і -аў, н.

1. Месца, на якім у старажытнасці было размешчана пасяленне, селішча.

Раскопкі старажытнага паселішча.

2. Месца, заселенае людзьмі — вёска, сяло і пад.

пасерабры́ць гл. серабрыць.

пасе́сці, 1 і 2 ас. адз. не ўжыв., -ся́дзе; -ся́дзем, -ся́дзеце, -ся́дуць; зак.

Сесці — пра ўсіх, многіх ці ўсё, многае.