па́сека, -і, ДМ -сецы, мн. -і, -сек, ж.

1. Высечаная дзялянка лесу; месца, дзе высечаны лес.

Раскарчоўваць пасеку.

2. Месца, дзе размешчаны вуллі з пчоламі і спецыяльныя будынкі.

|| прым. па́сечны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)