пасвяці́ць², -вячу́, -ве́ціш, -ве́ціць; -вячо́ны; зак.

1. гл. свяціць².

2. каго (што) у што. Пазнаёміць з чым-н. патаемным, не ўсім вядомым.

П. сяброўку ў сваю тайну.

|| незак. пасвяча́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е (да 2 знач.).

|| наз. пасвячэ́нне, -я, н. (да 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)