Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́дых, -у, мн. -і, -аў, м.

Лёгкі рух паветра.

П. ветру.

П. ранняй восені (перан.: набліжэнне).

по́едам, прысл.

У выразе: поедам есці каго (разм.) — бесперастанку дапякаць папрокамі, лаянкай.

по́езд, -а, М -дзе, мн. паязды́, паяздо́ў, м.

1. Тое, што і цягнік.

Прыгарадны п.

Таварны п.

2. Шэраг павозак, якія едуць адна за адной.

Санны п.

Вясельны п. (у народным вясельным абрадзе).

|| прым. паязны́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).

по́жня, -і, мн. -і, -жань, ж. (абл.).

Зжатае хлебнае поле або сенажаць.

|| прым. по́жневы, -ая, -ае.

по́за, -ы, мн. -ы, поз, ж.

1. Пастава цела.

Ляжаць у нязручнай позе.

2. перан. Прытворства, няшчырыя паводзіны, рысоўка.

Не верце яму, гэта толькі п.

по́зва, -ы, мн. -ы, -аў, ж.

Пісьмовае паведамленне аб выкліку куды-н., павестка.

П. ў суд.

по́зірк, -у, мн. -і, -аў, м.

Накіраванасць зроку на каго-, што-н.

Кінуць п. 3 першага позірку (па першым уражанні).

по́зна, пазне́й, прысл.

1. Пад канец або пасля якога-н. часу.

Вярнуўся п. ўночы.

2. Не ў тэрмін, пасля ўстаноўленага ці патрэбнага часу.

Заявы падаваць ужо п.

позна... (а таксама пазна...).

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.:

1) позні (у 1 знач.), напр.: познаантычны, познарэнесансны; позналедніковы (перыяд);

2) позні (у 3 знач.), напр., познавыспяваючы.

по́зні, -яя, -яе.

1. Пра час дня, года, перыяд развіцця чаго-н.: які набліжаецца да свайго канца, ужо праходзіць.

П. вечар.

Позняя восень.

2. Які затрымаўся з наступленнем, запознены.

П. прыход.

Сёлета вясна позняя.

Позняе раскаянне.

3. Які паяўляецца пасля ўсіх іншых.

Познія кветкі.

Познія гатункі яблыкаў.