Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́ўнач², -ы, ж.

Сярэдзіна ночы, якая адпавядае 12 гадзінам ночы.

Глухая п.

Былоза п.

|| прым. паўно́чны, -ая, -ае.

П. час.

по́ўніцца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іцца; незак.

Напаўняцца.

Сэрца поўніцца радасцю.

Лес поўніўся птушыным спевам.

по́ўніць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -іць; незак., каго-што.

Напаўняць.

Смех поўніў залу.

по́ўны, -ая, -ае; по́вен, по́ўна.

1. чаго і без дап. Напоўнены чым-н. да самых берагоў, умясціў у сябе многа каго-, чаго-н.

Поўнае вядро вады.

Поўная хата людзей.

2. перан., чаго і чым. Цалкам ахоплены, прасякнуты чым-н.

Вочы, поўныя спачування.

3. Цэльны, цалкам закончаны, вычарпальны.

Апісаць п. круг.

П. збор твораў.

Поўная свабода выбару. 3 поўным правам.

4. Які дасягнуў адпаведнай нормы, найвышэйшага развіцця, граніцы.

Поўных васямнаццаць гадоў.

У поўным росквіце сіл.

Уключыць поўную скорасць.

Работа ідзе поўным ходам (хутка, інтэнсіўна). У поўным сэнсе слова (у сапраўдным значэнні слова, сапраўды). Гаварыць на п. голас (на ўвесь голас; таксама перан.: адкрыта, не хаваючы нічога).

5. Тоўсты, мажны.

П. мужчына.

Гімнастыка для поўных (наз.).

по́ўня, -і, ж.

1. Фаза Месяца, калі відзён увесь яго дыск.

2. Росквіт, паўната.

Вясна ва ўсёй поўні.

поўсць, -і, ж.

Шэрсць; падшэрстак.

Увесь касцюм у поўсці.

по́ўху,

У выразе: даць поўху — ударыць, даць аплявуху.