Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́галаска, -і, ДМ -ласцы, мн. -і, -сак, ж.

Тое, што і пагалоска.

по́гань, -і, ж. (разм., пагард.).

1. Усё паганае, непрыемнае, што выклікае агіду.

2. Пра нядобрага чалавека (людзей).

Фашысцкая п.

по́гляд, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

1. Накіраванасць зроку на каго-, што-н.

Кінуць п. на каго-, што-н. (хутка паглядзець). З першага погляду або на першы п. (паводле першага ўражання). Абвесці поглядам (ацэньваючы, агледзець).

2. Выраз вачэй.

Ласкавы п.

Збянтэжаны п.

3. перан. Думка, меркаванне, пункт гледжання.

Навуковыя погляды.

Падзяляць чые-н. погляды.

На мой п. (на маю думку).

под, -а, М -дзе, мн. пады́, -о́ў, м.

Ніжняя паверхня ў печы, а таксама (у заводскіх печах) месца, дзе нагрэвам, абпалам або плаўленнем апрацоўваюцца вырабы.

|| прым. по́давы, -ая, -ае.

П. хлеб (спечаны на подзе).

по́даўна, прысл.

1. Даволі даўно.

Сонца п. зайшло.

2. Тым больш.

Калі я паспею, дык ты і п. паспееш.

по́дбегам, прысл.

Не вельмі хутка, трушком (пра бег чалавека).

Пусціцца п.

по́дбіўка, -і, ДМ -ўцы, мн. -і, -бівак, ж.

Тое, што і падбіўка (у 2 знач.).

П. ў шапцы падралася.

по́дзвіг, -у, мн. -і, -аў, м.

Гераічны, самаадданы ўчынак.

Ваенны п.

Працоўны п.

по́дкалатка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Заправа з мукі і вады для некаторых відаў стравы.

|| прым. по́дкалатачны, -ая, -ае.

по́дкуп гл. падкупіць.