Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пушы́сты, -ая, -ае.

1. Пакрыты мяккім густым пухам, мяккай шэрсцю.

П. кот.

2. Вельмі мяккі, лёгкі.

Пушыстыя валасы.

|| наз. пушы́стасць, -і, ж.

пу́шыць, -ыць; безас.; незак., каго-што (разм.).

Распіраць.

Жывот пушыць.

|| зак. успу́шыць, -ыць; -аны.

|| наз. пу́шанне, -я, н.

пушы́ць, -шу́, -шы́ш, -шы́ць; -шы́м, -шыце́, -ша́ць; незак.

1. што. Рабіць пушыстым.

П. валасы.

П. пер’е.

2. перан., каго (што). Моцна лаяць, распякаць (разм.).

|| зак. распушы́ць, -шу́, -шы́ш, -шы́ць; -шы́м, -шыце́, -ша́ць; -пу́шаны.

|| наз. пушэ́нне, -я, н. (да 1 знач.).