Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́стаць¹, -і, мн. -і, -ей, ж.

Стан, фігура.

Жаночая п.

Стройная п.

Значная п. у палітычным жыцці краіны (перан.).

по́стаць², -і, мн. -і, -ей, ж.

Палоска збажыны, занятая адной жняёй у час жніва.

Дажаць сваю п.

по́страх, -у, мн. -і, -аў, м.

Пагроза, строгае папярэджанне або пакаранне як мера засцярогі ад магчымых правіннасцей у будучым.

Сварыцца на сына для постраху.

по́стрыг, -у, м.

Царкоўны абрад прыняцця манаства, які суправаджаецца падстрыганнем валасоў.

Прыняць п.

по́ступ, -у, м.

1. Паходка, манера ступаць.

Мерны п.

2. перан. Рух, ход развіцця (высок.).

Пераможны п.

по́стфікс, -а, мн. -ы, -аў, м.

У граматыцы: словаўтваральная марфема, якая ідзе за канчаткам (напр., -цца, -це, -сьці, -небудзь).

по́суд, -у, М -дзе, м., зб.

Гаспадарчае начынне для ежы, пітва, захавання прыпасаў.

Шафа з посудам.

по́суху, прысл. (разм.).

Сухім шляхам, па сухім месцы.

Ісці п.

по́сцілка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Лёгкая саматканая коўдра або прасціна, якую рассцілаюць на пасцель, якой засцілаюць ложак, або кавалак тканіны, якой накрываецца ці завешваецца што-н.

Ткаць посцілкі.

Завесіць ложак посцілкай.

Снежная п. (перан.).

пот, -у, М по́це, мн. паты́, пато́ў, м.

Вадкасць, якая выдзяляецца падскурнымі залозамі.

Працаваць да поту.

Гэта справа патрабуе нямала поту (перан.: працяглай, напружанай працы). Да сёмага поту (да знямогі; разм.). Потам і кроўю здабыць што-н. (перан.: шляхам вялікіх намаганняў; высок.). Увагнаць у п. каго-н. (змардаваць напружанай працай; разм.). Шыбы пакрыліся потам (перан.: запацелі).

|| прым. по́тавы, -ая, -ае.

Потавыя залозы.