Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

по́свіст, -у, М -сце, м.

Асобая манера свістаць, свіст.

Салаўіны п.

по́седам, прысл.

У выразе: поседам сядзець (разм.) — сядзець не ўстаючы ці знаходзіцца дзе-н., нікуды не выходзячы, не выязджаючы.

по́скудзь, -і, ж. (разм., пагард.).

Пра каго-н. агіднага, паскуднага або пра што-н. агіднае, паскуднае.

Не чалавек, а п.

по́слух, -у, м.

1. Пакорнасць, паслушэнства.

Трымаць дзяцей у послуху.

2. У манастырах: абавязак, ускладзены на кожнага манаха, а таксама спецыяльная работа, што прызначаецца за які-н. грэх, правіннасць.

Назначыць каму-н. п.

3. Чутка, пагалоска.

Пусціць па вёсцы п.

по́сніца, -ы, ж. (разм.).

Посная ежа, нішчымніца.

по́сны, -ая, -ае.

1. гл. пост².

2. Без мяса і малака, не скаромны.

Посная вячэра.

3. Не тлусты.

Посная свініна.

4. перан. Хмуры, сумны (пра выраз твару, усмешку і пад.; разм., жарт.).

5. перан. Пра від, знешні выгляд: прытворна сціплы, ханжаскі (разм., жарт.).

Твар п., як на маленні.

|| наз. по́снасць, -і, ж. (да 2 і 5 знач.).

по́спех, -у, мн. -і, -аў, м.

1. Удача ў дасягненні чаго-н.

Дабіцца поспеху. 3 тым жа поспехам. (перан.: з такім жа вынікам).

2. Агульнае прызнанне.

Кніга мае п.

3. мн. Добрыя вынікі ў рабоце, вучобе і пад.

Сын робіць поспехі па фізіцы.

Як вашы поспехі? (як справы?; разм.).

З поспехам — лёгка, паспяхова, без цяжкасцей.

Тут можна з поспехам прымяніць гэты метад.

пост¹, паста́, мн. пасты́, пасто́ў, м.

1. Асоба або група людзей, якія вядуць назіранне за чым-н. або ахоўваюць што-н.

Міліцэйскі п.

2. Месца, пункт, адкуль вядзецца назіранне, дзе знаходзіцца ахова.

Баявы п.

Памерці на пасту (перан.: пры выкананні абавязкаў).

3. Адказная пасада.

Заняць высокі п.

4. Месца, у якім сканцэнтравана кіраванне рознымі тэхнічнымі сродкамі, сігналамі.

Цэнтральны п.

|| прым. паставы́, -а́я, -о́е (да 1, 2 і 4 знач.).

Паставая будка.

Паставая служба.

Паставая ведамасць (службовы дакумент каравула).

пост², -у, М -сце, мн. пасты́, пасто́ў, м.

Устрыманне ад скаромнай ежы, згодна з царкоўным патрабаваннем, а таксама перыяд такога ўстрымання.

Вялікі п.

|| прым. по́сны, -ая, -ае.

Посныя дні.

пост..., прыстаўка.

Утварае прыметнікі і назоўнікі са знач. надыходу, працякання чаго-н. пасля чаго-н., услед за чым-н., напр.: постінфекцыйны, пострадыяцыйны, постсавецкі, постпазіцыя, посттаталітарызм.