Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шарашо́вы гл. шарош².

шарбе́т, -у, Ме́це, м.

1. Усходні фруктовы прахаладжальны напітак.

2. Салодкая густая маса з фруктаў, кавы або шакаладу з цукрам, часта з арэхамі.

шаргану́ць гл. шоргаць.

шаргаце́ць, -гачу́, -гаці́ш, -гаці́ць; -гаці́м, -гаціце́, -гаця́ць; -гаці́; незак.

Шапацець, шамацець, шумець.

Дрэва шаргаціць голлем па сцяне.

|| наз. шаргаце́нне, -я, н.

шарж, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.

1. -у. Сатырычная або гумарыстычная манера адлюстравання каго-, чаго-н. у падкрэслена скажоным, карыкатурным выглядзе.

2. -а. Малюнак, партрэт, выкананы ў такой манеры.

Сяброўскі ш.

|| прым. ша́ржавы, -ая, -ае.

шаржы́раваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; незак., каго-што і без дап.

Сатырычна ці гумарыстычна паказваць, адлюстроўваць каго-, што-н. у падкрэслена карыкатурным выглядзе.

|| наз. шаржы́раванне, -я, н.

ша́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. чым і без дап. Утвараць шорах, шум трэннем, закранаць што-н. з шумам.

Ш. мянташкай па касе.

Шабля шаркала аб падлогу.

2. са словам «нагой» або без яго. Прыстаўляць адну нагу да другой, стукаючы абцасам аб абцас (пры паклоне, вітанні і пад.).

|| аднакр. ша́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ша́рканне, -я, н.

шарлата́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Невук, які выдае сябе за знаўцу; падманшчык, махляр.

|| прым. шарлата́нскі, -ая, -ае.

шарлата́нства, -а, н.

Спосаб дзеяння шарлатана.

Выкрываць ш.

шарло́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Страва з запечанага цеста або сухароў з яблыкамі.