Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шаве́ц, шаўца́, мн. шаўцы́, шаўцо́ў, м.

Майстар па шыцці і рамонце абутку.

шаве́цкі, -ая, -ае.

Звязаны з шыццём рамонтам абутку або які служыць для шыцця і рамонту абутку.

Шавецкая справа.

Ш. варштат.

шавіёт, -у, М -ёце, м.

Мяккая, крыху варсістая шарсцяная тканіна для верхняй вопраткі.

|| прым. шавіётавы, -ая, -ае.

шавіні́зм, -у, м.

Крайні нацыяналізм, які прапаведуе нацыянальную і расавую выключнасць і распальвае нацыянальную варожасць і нянавісць.

|| прым. шавіністы́чны, -ая, -ае.

шавіні́ст, -а, М -сце, мн. -ы, -аў, м.

Рэакцыянер, прыхільнік шавінізму.

|| ж. шавіні́стка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. шавіні́сцкі, -ая, -ае.

шавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца; незак.

1. Злёгку варушыцца.

Лісце шавеліцца.

2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Мітусліва перасоўвацца, знаходзіцца ў хаатычным руху.

Мурашкі шавеляцца ў муравейніку.

3. перан. Праяўляць актыўнасць, ажыццяўляцца.

Народ шавеліцца.

4. (1 і 2 ас. не ўжыв.), перан. Праяўляцца, прабуджацца (разм.).

Шавеляцца думкі.

Шавялілася надзея.

5. заг. шавялі(це)ся. Ужыв. пры пабуджэнні да дзеяння (разм.).

Хутчэй шавяліся!

|| зак. пашавялі́цца, -вялю́ся, -ве́лішся, -ве́ліцца.

|| аднакр. шавяльну́цца, -вяльну́ся, -вяльне́шся, -вяльне́цца; -вяльнёмся, -вельняце́ся, -вяльну́цца; -вяльніся (да 1 знач.).

|| наз. шавяле́нне, -я, н. (да 1 знач.).

шавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць; незак.

1. каго-што. Злёгку прыводзіць у рух, кратаць.

Вецер шавяліў лісце.

2. перан., каго-што. Прымушаць да дзейнасці, працы, выводзіць са стану вяласці, абыякавасці да навакольнага.

Вас не шавялі, дык самі не здагадаецеся нічога зрабіць.

Нішто не шавеліць яе душу.

3. чым. Злёгку рухаць.

Ш. пальцамі.

Шавяліць мазгамі — думаць.

|| зак. пашавялі́ць, -вялю́, -ве́ліш, -ве́ліць.

|| аднакр. шавяльну́ць, -вяльну́, -вяльне́ш, -вяльне́; -вяльнём, -вельняце́, -вяльну́ць; -вяльні́.

|| наз. шавяле́нне, -я, н.

шавялю́ра, -ы, ж.

Пышныя, густыя валасы на галаве.