Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

шата́н, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Сатана, д’ябал.

шаткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны; незак., што.

Рэзаць доўгімі тонкімі палоскамі (звычайна капусту).

Ш. капусту.

|| зак. сшаткава́ць, -ку́ю, -ку́еш, -ку́е; -ку́й; -кава́ны.

|| наз. шаткава́нне, -я, н.

|| прым. шаткава́льны, -ая, -ае (спец.).

шаткаўні́ца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж. (разм.).

Тое, што і шаткоўня.

шатко́ўня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Прылада для шаткавання (звычайна капусты).

Ручная ш.

шатла́ндка¹ гл. шатландцы.

шатла́ндка², -і, ДМ -дцы, ж.

Тканіна ў каляровыя клеткі.

шатла́ндцы, -аў, адз. -дзец, -дца, м.

Народ, які складае асноўнае насельніцтва Шатландыі.

|| ж. шатла́ндка, -і, ДМ -дцы, мн. -і, -дак.

|| прым. шатла́ндскі, -ая, -ае.

шатрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак., што.

Ачышчаць (зерне) ад абалонак перад тым, як малоць або пускаць на крупы.

Ш. збожжа.

|| зак. сшатрава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.

|| наз. шатрава́нне, -я, н. і шатро́ўка, -і, ДМ -ўцы, ж. (разм.).

|| прым. шатрава́льны, -ая, -ае.

Шатравальная машына.

шатро́вы, -ая, -ае.

1. гл. шацёр.

2. Які мае форму шатра (у 2 знач.).

Ш. купал.

Шатровая званіца.

шату́н¹, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м. (спец.).

Рухомая дэталь, якая злучае поршань з валам рухавіка.

|| прым. шату́нны, -ая, -ае.