шар, -а, мн. -ы́, -о́ў, м.
1. У матэматыцы: частка прасторы, абмежаваная сферай.
Радыус шара.
2. Прадмет такой формы.
Більярдны ш.
○ Зямны шар — планета Зямля.
Паветраны шар —
1) лятальны апарат, які паднімаецца ў паветра лёгкім газам, што запаўняе яго шарападобную абалонку;
2) шарападобная цацка ў выглядзе абалонкі, напоўненай паветрам або газам.
◊
Хоць шаром пакаці — нічога няма, зусім пуста.
|| памянш. ша́рык, -а, мн. -і, -аў, м.
|| прым. шаравы́, -а́я, -о́е (да 1 знач.).
шараба́н, -а, мн. -ы, -аў, м.
Лёгкі, звычайна двухколавы экіпаж.
|| прым. шараба́нны, -ая, -ае.
шарава́ры, -аў.
1. Шырокія штаны асаблівага крою, якія засоўваюцца ў халявы.
Казацкія ш.
2. Род шырокіх штаноў на гумках унізе.
Лыжныя ш.
|| прым. шарава́рны, -ая, -ае.
шарава́цца, -ру́юся, -ру́ешся, -ру́ецца; -ру́йся; незак.
1. Церці сябе чым-н. (разм.).
Ш. вяхоткай.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Датыкаючыся, церці (у 1 знач.) адзін аб другога пры руху.
Галіны шаруюцца аб сцяну.
|| наз. шарава́нне, -я, н.
шарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны; незак.
1. каго-што. Чысцячы, вадзіць чым-н. узад і ўперад па паверхні.
Ш. падлогу.
2. што аб што, па чым і чым. Церці (у 1 знач.) паверхняй аднаго прадмета аб паверхню другога.
Кола шаруе аб дошку.
Дно лодкі шаравала аб зямлю.
|| зак. вы́шараваць, -рую, -руеш, -руе; -руй; -раваны (да 1 знач.) і пашарава́ць, -ру́ю, -ру́еш, -ру́е; -ру́й; -рава́ны.
|| наз. шарава́нне, -я, н.
шаравы́, -а́я, -о́е.
1. гл. шар.
2. Які мае форму шара.
Шаравая маланка.
3. Які мае шарападобную будову, дэталі.
Ш. клапан.
шара́да, -ы, ДМ -дзе, мн. -ы, -ра́д, ж.
Загадка, у якой загаданае слова падзяляецца на часткі, а кожная частка нагадвае самастойнае слова, якое трэба адгадваць, каб выйшла галоўнае слова.
Разыгрываць шарады.
шара́к, -а́, мн. -і́, -о́ў, м. (разм.).
1. Шэры заяц.
2. Кафтан з шэрага сукна.
|| памянш. шарачо́к, -чка́, мн. -чкі́, -чко́ў, м. (да 1 знач.).
шарападо́бны, -ая, -ае.
Які мае выгляд шара.
Шарападобныя бактэрыі.
Ш. грыб.
|| наз. шарападо́бнасць, -і, ж.
шара́хнуцца, -нуся, -нешся, -нецца; -ніся; зак.
1. Ад спалоху, нечаканасці і пад. кінуцца ўбок, назад.
Людзі шарахнуліся назад.
Конь шарахнуўся ўбок.
2. Моцна ўдарыцца аб што-н. (разм.).
Ш. плячом аб кант дзвярэй.
|| незак. шара́хацца, -аюся, -аешся, -аецца.
|| наз. шара́ханне, -я, н.