ша́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. чым і без дап. Утвараць шорах, шум трэннем, закранаць што-н. з шумам.

Ш. мянташкай па касе.

Шабля шаркала аб падлогу.

2. са словам «нагой» або без яго. Прыстаўляць адну нагу да другой, стукаючы абцасам аб абцас (пры паклоне, вітанні і пад.).

|| аднакр. ша́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні.

|| наз. ша́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)