шаргаце́ць, -гачу́, -гаці́ш, -гаці́ць; -гаці́м, -гаціце́, -гаця́ць; -гаці́; незак.

Шапацець, шамацець, шумець.

Дрэва шаргаціць голлем па сцяне.

|| наз. шаргаце́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)