Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

пустэ́льнік, -а, мн. -і, -аў, м.

1. Чалавек, які з рэлігійных меркаванняў адмовіўся ад зносін з людзьмі і пасяліўся ў бязлюдным месцы.

Манах-п.

2. перан. Пра чалавека, які жыве ў адзіноце, у бязлюдным месцы.

|| ж. пустэ́льніца, -ы, мн. -ы, -ніц.

|| прым. пустэ́льніцкі, -ая, -ае.

Пустэльніцкае жыццё.

пустэ́льніцтва, -а, н. (кніжн.).

Жыццё пустэльніка.

|| прым. пустэ́льніцкі, -ая, -ае.

пустэ́льны, -ая, -ае.

1. гл. пустэльня.

2. Бязлюдны, пусты.

П. дом.

|| наз. пустэ́льнасць, -і, ж.

пустэ́льня, -і, мн. -і, -яў, ж.

Тое, што і пустыня.

|| прым. пустэ́льны, -ая, -ае.

пустэ́ча, -ы, ж. (разм.).

1. Тое, што і пустата (у 1 і 2 знач.).

П. ў бараках. П. ў сэрцы (перан.).

2. Тое, што і пустка (у 1 знач.).

П., зарослая палыном.

|| прым. пустэ́чны, -ая, -ае (да 2 знач.).

пусце́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., -е́е; незак.

Станавіцца пустым, пустынным.

Начныя вуліцы пусцеюць.

|| зак. спусце́ць, -е́е і апусце́ць, -е́е; наз. апусце́нне, -я, н.

пусці́цца, пушчу́ся, пу́сцішся, пу́сціцца; зак., у што і з інф.

1. Адправіцца куды-н.

П. ў далёкую дарогу. П. бягом.

2. Пачаць рабіць што-н. у адпаведнасці са значэннем назоўніка або інфінітыва.

П. ў скокі.

П. ў спрэчкі.

П. разважаць.

|| незак. пуска́цца, -а́юся, -а́ешся, -а́ецца.

пусці́ць, пушчу́, пу́сціш, пу́сціць; пу́шчаны; зак.

1. каго-што. Перастаць трымаць, даць каму-, чаму-н. волю, выпусціць.

П. птушку на волю.

2. каго-што. Дазволіць, даць магчымасць каму-, чаму-н. ісці ці ўвайсці куды-н.

П. у адпачынак. П. жывёлу на пашу. П. ў хату. П. начаваць.

3. што. Прывесці ў рух, у дзеянне, у рабочы стан.

П. гадзіннік. П. струмень вады. П. аўтаматычную лінію.

4. каго-што. Прымусіць, даць магчымасць каму-н. рухацца якім-н. чынам ці куды-н.

П. каня наўскач. П. плуг глыбей у зямлю.

5. каго-што. У спалучэнні з назоўнікамі ўжыв. ў знач. падвергнуць чаму-н. або выкарыстаць з якімі-н. мэтамі, накіраваць у якуюн. сферу дзейнасці.

П. у абыходак. П. участак пад авёс.

6. што. Распаўсюдзіць, разнесці (разм.).

П. погалоску. П. плётку.

7. што. Кінуць што-н. у каго-, што-н.

П. камень у акно. П. грошы на вецер (перан.; патраціць дарэмна, упустую).

8. (1 і 2 ас. не ўжыв.), што. Даць з сябе парастак, карані.

П. атожылкі.

9. ( 1 і 2 ас. не ўжыв.). Не вытрымаўшы напружання, цяжару, перастаць утрымліваць што-н. (разм.).

У мяшку пусціла шво.

10. асаб. і безас. Адтаяць (разм.).

Балота месцамі пусціла.

Замарозіла, а потым зноў пусціла.

Пусціць (з) агнём або (з) дымам што (разм.) — спаліць.

Пусціць з торбай каго (разм., уст.) — давесці да жабрацтва.

Пусціць на свет каго-што (разм.) — нарадзіць, даць жыццё.

Пусціць юшку каму (разм.) — ударыць, разбіць нос да крыві.

|| незак. пуска́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

|| наз. пуск, -у, м. (да 3 знач.).

П. ракеты.

|| прым. пускавы́, -а́я, -о́е.

П. аб’ект.

Пускавая ўстаноўка.

пусцяко́віна, -ы, мн. -ы, -він, ж. (разм.).

Што-н., не вартае ўвагі, дробязь.

пусцяко́вы, -ая, -ае (разм.).

Не варты ўвагі, дробязны.

Пусцяковае пытанне.

Пусцяковая справа (лёгка выканальная).