Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (пад рэд. І. Л. Капылова, 2022, актуальны правапіс)

ПрадмоваСкарачэнні

поп², папа́, м.

У гульні ў гарадкі: вертыкальна пастаўлены гарадок.

На папа (разм.) — вертыкальна.

Паставіць бочку на папа.

по́пел, -у, м.

Пылападобная шэрая маса, якая застаецца ад згарання чаго-н.

Выбіць п. з люлькі.

Ператварыцца ў п.

|| прым. по́пельны, -ая, -ае.

П. колер (светла-шэры).

попелапа́д, -у, М -дзе, мн. -ы, -аў, м. (спец.).

Выпадзенне попелу пры вывяржэнні вулкана.

по́пельніца, -ы, мн. -ы, -ніц, ж.

Спецыяльная пасудзіна для акуркаў і страсання попелу пры курэнні.

по́плаў, -лаву, мн. паплавы́, паплаво́ў, м.

Луг у пойме ракі.

Касіць п.

|| памянш. паплаво́к, -лаўка́, мн. -лаўкі́, -лаўко́ў, м.

|| прым. паплаўны́, -а́я, -о́е.

по́плеч, прысл.

У непасрэднай блізкасці з кім-н., плячо ў плячо, поруч.

Ісціп.

по́прадкі, -дак (разм.).

Вячоркі, на якіх прадуць.

по́пыт, -у, М -пыце, м.

Патрабаванне на тавар, рабочую сілу; патрэба, неабходнасць у кім-, чым-н.

П. на кнігі.

П. выклікае прапанову.

поп-...

Першая састаўная частка складаных слоў са знач.: які мае адносіны да поп-арту, да поп-музыкі, напр.: поп-мода, поп-музыка, поп-дыскі, поп-канцэрт, попансамбль, поп-група, поп-зорка, поп-танцы.

поп-а́рт, -у, М -рце, м.

Мадэрнісцкі кірунак у мастацтве, які разлічаны на папулярнасць і выкарыстоўвае ў жывапісе і скульптуры элементы тэхнікі, рэкламы, муляжу, адвольныя камбінацыі некаторых прадметаў побыту.